Ужо добра сцямнела і вуліца прабівала сабе шлях скрозь цемру стужкаю размытых агнёў. Піва зрабіла тое, што і павінна было зрабіць: мы развіталіся каля грамадскай прыбіральні. Дахаты мне чамусці зусім не хацелася і зрабілася раптам шкада, што адзіныя ключы ад кватэры былі толькі ў мяне і яны вымушалі вярнуцца туды, дзе ля пад’езда нявесела чакае абураная маім спазненнем жонка.
Дзверы ў кватэру паддаліся без ключа. У прыхожай гарэла святло, на звыклым месцы вісеў жончын плашчык.
— Ты? Ты дома, але як?
— Пра што гэта ты? — выглянула з пакоя жонка, — а, ты пра ключ. Прабач за няўважлівасць, я знайшла яго ў касметычцы.
Творческая мастерская «BARBAROSSA»: barbarossa18@mail.ru