Еду ў тралейбусе. Уладкаваўся ўдала: сяджу. Назіраю, што робіцца за акном. А што там робіцца? Хлопцы ў спецвопратцы мяняюць на суседняй вуліцы трубы ацяплення, узадралі асфальт, горы зямлі... Не паспелі за лета, прыхапілі восень. І ўсюды легкавікі, легкавікі. Налеплены каля офісаў і цягнуцца ўзбоч, спераду і ззаду. Нехта за спінай кажа: «Усе вуліцы ў горадзе, дзе толькі можна было, пашырылі, а ўсё роўна цесна. Хутка ў Гомелі нашым на працу будзеш дабірацца, як у той Маскве... Столькі машын! А ў гаражах жа колькі іх стаіць!»
Творческая мастерская «BARBAROSSA»: barbarossa18@mail.ru