Якраз вось у такі восеньскі час і завітаў да хаты дзеда Саўкі і бабкі Ганны ўнук Іван Дзмітрыевіч Гапееў. Жыве ён у Санкт-Пецярбургу, ваенны пенсіянер. Ніколі не думаў, што звяжа свой лёс з арміяй, а так атрымалася, што пасля вучобы ў Брэсцкім ПТВ радыёэлектронікі хлопцу прапанавалі ў ваенкамаце паступаць у вайсковае вучылішча. Паслухаўся і не прагадаў, бо там ён цалкам, як аказалася, знайшоў сябе, шчодра рэалізаваў свой талент: мае шэраг вынаходніцтваў, некалькі ўзнагарод, даслужыўся да падпалкоўніка. Што б, здавалася, яшчэ трэба чалавеку?
Творческая мастерская «BARBAROSSA»: barbarossa18@mail.ru