Атрымалася так, што ў Грышачкіна забралі вадзіцельскае пасведчанне. Міліцыянер ДАІ паднёс да яго роту трубачку-алкатэст, загадаў дыхнуць. Грышачкін і сам адчуваў, што пасля ўчарашняй п’янкі вынік будзе станоўчы. Спрачацца не стаў — дыхнуў. Гэта каб у яго была не фура, а легкавік, на якім ездзіць можна хіба што на рыбалку і па грыбы, ён бы і не бедаваў асабліва. Але ж яму трэба карміць сям’ю. Нічога іншага, як круціць «абаранак», рабіць не ўмее. Перад яго вачыма ў той час, калі стаяў твар у твар з міліцыянерам ДАІ, паплылі кругі, і ён нават пахіснуўся.
Творческая мастерская «BARBAROSSA»: barbarossa18@mail.ru