З дапамогаю штык-нажа адціснулі цвічкі, скінулі фанерчыну. У пасылцы — небагаты «савецкі» набор: 10 пачак цыгарэт «Астра», дзве бляшанкі згушчанага малака, кавалак салёнага сала, цукеркі, ну і яшчэ асабіста ад маці мяшэчак гарбузовых семак, ды прыгожыя ваўняныя шкарпэткі «на зіму» з пуху хатняй казы Машы.
«Харчы» звычайна размяркоўваліся паміж сваіх, паколькі пры такой логіцы існавала верагоднасць атрымаць нешта і з пасылак сяброў. Таму праз пяць хвілінаў, акрамя двух пачак «Астры», бляшанкі згушчонкі ды шкарпэтак, нічога не засталося.
Быў час заступаць у нарад, на далёкі лясны пост. Цыгарэты паклаў у кішэні гімнасцёркі, шкарпэткі ў тумбачку, а сам пабег атрымліваць «калаша» і баекамплект.
Праз суткі, вярнуўшыся ў казарму адсыпацца, не мог сабе адмовіць у асалодзе прымераць ваўняную цеплыню роднае хаты — матуліны шкарпэткі. Але ў тумбачцы было пуста.
Творческая мастерская «BARBAROSSA»: barbarossa18@mail.ru