...Азіраюся. Па казарме важным паўлінам у белых сподніках дэфілюе мастак. Не, споднікі на ім не зусім белыя. Падбягаем глянуць: кальсоны на яфрэйтары падобныя да джынсаў — кішэнькі, двайное шво па баках, кідкія надпісы і лэйблы «Wrangler». Нават заклёпачкі праглядаюцца, быццам сапраўдныя.
Ну, Валавень, ну штукар! Сяржант Куцень тут жа, за пачак цыгарэт з фільтрам «Космас», замовіў сабе на майку дзяўчыну ў купальніку, яшчэ некаму закарцела мець падобныя «джынсы»...
Творческая мастерская «BARBAROSSA»: barbarossa18@mail.ru